Тыдзень роднай мовы

Дата: 22 сентября 2022 в 01:41, Обновлено 11 ноября 2022 в 10:46
156 просмотров

19 верасня ў нашай дашкольнай установе пачаўся тыдзень роднай мовы. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны наступным мэтам: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную
актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць пачуццё гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да роднай мовы.
Цэлы тыдзень выхавальнікамі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы. Дзень беларускіх народных гульняў, дзень падарожжа па беларускіх народных казках. Конкурс чытачоў “Гучы, родная мова!” і конкурс малюнкаў “беларускія краявіды” да твораў беларускіх пісьменнікаў і казак. Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна.
Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу ўсяго тыдня. Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.